    |
ПОВЯЗЬ ЧАСОУ
Нясвіж размешчаны на паўдневым захадзе Мінскай вобласці
ў вытокаў рэчкі Ушы на галоўным еўрапейскім водападзеле.
Першае ўпамінанне Нясвіжа ў летапісах адносіцца да 1223
года. З захаду на Русь насоўваліся нямецкія і шведскія феадалы, а з усходу
- мангола-татарскія захопнікі.
Палавецкі хан Кацян прасіў у кіеўскага князя і іншіх рускіх
князёў дапамогі. Ён казаў так: "Нашу зямлю сёння забралі татары,
а вашу возьмуць заўтра, абараніце нас. Калі не дапаможіце, то мы будзем
перабіты сягодня, а заўтра".
Кіеўскі князь склікаў блізкіх і далекіх суседзяў-князёў
на раду. Прывёў сюды сваю дружыну і Юрый Нясвіжскі. Вырашылі ісці паходам
на ворага. Татараў трэба было сустрэць у стэпе за Дняпром на палавецкай
зямле. Дружына Мсціслава Галіцкага першай перайшла раку, сустрэлася з
мангола-татарамі і разбіла іх перадавы атрад. Рашучы бой пачаўся 31 мая
ля ракі Калкі. Вялікай трагедыяй для рускіх дружын закончылася гэтая бітва.
Ворагі акружылі іх лагер і прапанавалі здацца ў палон. У ліку князей,
якія не здаліся, а са зброей у руках прарываліся да Дняпра, быў і нясвіжскі
князь Юрый. Усе яны загінулі разам з дружыннікамі. Тыя ж, хто трапіў у
палон, паміралі ў вялікіх пакутах. Пераможцы піравалі седзячы на дошках,
пад якімі ляжалі няшчастныя. Доўга навокал разносіліся енкі і храбусценне
касцей.
Існуюць звесткі, што Нясвіж яшчэ да ХІІІ стагоддзя быў умацаваннем крывічоў
і сталіцай княжацкага ўдзела, знаходзячыся у залежнасці ад княстваў -
то Валынскага, то Кіеўскага, то Полацкага.
Пасля смерці князя Юрыя Нясвіж яшчэ доўга быў цэнтрам княства.
Вядомы нясвіжскія князі Рыгор і Іван, што ўпамінаюцца пад 1388 годам.
Але яны, паводле сцвярджэння У. Сыракомлі, ужо залежалі ад Дзмітрыя Карыбута,
князя ноўгарад-северскага. Каля 1430 года Нясвіжам валодаў нехта Федзька.
У 1492 годзе горад перайшоў ва ўладанне да знакамітага роду Кішкаў, адна
з прадстаўніц якога - Ганна ў 1513 годзе выйшла замуж за Яна Радзівіла
па мянушцы Барадаты і прынесла Нясвіж у пасаг роду Радзівілаў.
У ХVІ стагоддзі Нясвіж стаў адным з галоўных центраў Рэфармаціі
ў Беларусі, дзе разгарнулася барацьба супраць акаталічвання як сродка
зняволення беларускіх зямель палякамі. Імены прагрэсіўных дзеячаў гэтага
стагоддзя, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць: Сымон Будны,
Лаўрэнцій Крышкоўскі, Мацей Кавячынскій, Саламон Рысінскі, Даніла Набароўскі
і іншыя пісьменнікі, паэты, філосафы.
Каля 1560 года ў Нясвіжы была заснавана друкарня, дзе выдаваліся
творы Сымона Буднага, іншых філосафаў. Друкаром быў Д. Лянчыцкі. Мікалаю
Радзівілу Чорнаму падпарадкоўваліся друкарні ў Нясвіжы і Брэсце.
Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл па мянушцы
Сіротка пад уздзеяннем польскага пісьменніка і прапаведніка Пятра Скаргі
адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у каталіцтва. Па яго загаду вучоных-"ерэтыкоў"
выгналі з гораду. Былі спалены на плошчы кнігі С. Буднага і іншіх асветнікаў.
Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет Мікалай Сіротка пачаў узвядзенне
ў Нясвіжы каменных збудаванняў, што зберагліся да нашіх дзён.
У канцы ХVІ стагоддзя Нясвіж стаў даволі буйным горадам.
У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захоўваюцца првілеі,
нададзеныя яму каралямі Стэфанам Баторыем і Янам ІІІ Сабескім, грамота
князя Мікалая Радзівіла аб пацвярджэнні Нясвіжу магдэбургскага права,
датаванная 1586 годам, гарадскі статут. Адначасова з магдэбургскім правам
Нясвіж атрымаў і свой герб. Герб Нясвіжа ўяўляў сабой шчыт, падзелены
на дзве часткі: у левай, залацістага колеру, - палова чорнага арла, а
ў правай - дзесяць косых палос блакітнага, чырвонага і залацістага колераў.
У канцы ХVІ стагоддзя за Слуцкай брамай, на другім беразе
Ушы, быў пабудаваны Новы горад ( Новае места ). В 1625 годзе ўзнікла яшчэ
адно прадмесце - " Казіміеж", якое знаходзілася ў паўночна-заходнім
баку ад Старога горада.
Вялікае гора прынеслі Нясвіжу шматлікія войны. У Паўночнай
вайне Радзівілы выступалі саюзнікамі Расіі і ворагамі шведскага караля
Карла ХІІ, войскі якога бясчынствавалі і на тэрыторыі Беларусі. У сакавіку
1706 года шведы пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Траўтвэтэра, перайшоўшы
Нёман і разбурыўшы Карэлічы, Нягневічы, Мір, рушылі на Нясвіж. У горадзе
тады стаяў пасланы Пятром І гарнізон у складзе 2000 казакаў пад камандай
запарожскага палкоўніка Міклашэўскага. Шведы ўдарылі па гарадскіх валах
і захапілі іх. Частка казакоў у баі з пераўзыходзячымі сіламі ворага загінула,
іншыя схаваліся ў дамах і касцелах, адкуль стралялі па непрыяцелю. Траўтвэтэр
загадаў падпаліць горад. У полымі загінула каля 500 казакоў, многіх узялі
ў палон. Тым не менш Нясвіжскі замак не быў узяты. Знішчыўшы і абрабаваўшы
горад, Траўтвэтэр накіраваўся ў бок Ляхавіч і пад Клецкам злучыўся з войскамі
на чале з Карлам ХІІ. Памножанныя шведскія сілы вярнуліся ў Нясвіж, каб
узяць замак. Камендант замка хацеў абараняцца, але мяшчане і шляхта вымусілі
яго здаць крэпасць. Шведы занялі замак. Яны ўзарвалі ўмацаванні і бастыены,
знішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, утапілі гарматы, раскапалі валы,
разрабавалі гарадскія кляштары і касцёлы, перакапалі склеп Радзівілаў.
Толькі пасля 1726 года Нясвіжскі замак быў адноўлены і перабудаваны
архітэктарам К. Ждановічам. Вакол сцен узвялі новыя валы. У 1755 годзе
ў парку "Альба" пабудавалі летні палац пад назвай Кансаляцыя.
У1724 годзе ў Нясвіжскім замку была створана капэла. З 1740 года па 1791
дзейнічаў прыгонны тэатр. У 1750 - 1791 гадах у горадзе працавала друкарня,
дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах.
Трагічныя падзеі 1812 года прынеслі гораду разбурэнні і
заняпад, вынікі якіх адчуваліся доўгія дзесяцігоддзі. Толькі ў 1875 годзе
Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж. Быў адрамантаваны замак, заснаваны парк,
які зараз з'яўляецца помнікам ландшафтнай архітэктуры.
|